Грамадства11

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У чым падвох?

Фота: @pankkkusha / Тhreads

Маладая мама з Смалявіч падзялілася ў Трэдс здымкам з рэжымам працы аддзялення МТБанка.

«Адкрылі МТБанк. Як вам графік працы?» — напісала дзяўчына і дадала два фоты з раскладам.

Працуе аддзяленне толькі па чацвяргах з 10 да 18 гадзін з перапынкам на абед з 13:00 да 13:30.

Скрыншот: @pankkkusha / Тhreads

Каментатары адразу пачалі кпіць з такога раскладу і называць гэта месца працай мары. «Графік, на які я спадзяюся пры пошуку вакансій», «Абед усяго паўгадзіны — рабскія ўмовы працы», «Гучыць як праца мары», — жартуюць карыстальнікі.

На допіс хутка адказалі з банкаўскага акаўнта ў Трэдс і патлумачылі сітуацыю.

«Мы адкрываем АПМ (аддаленыя працоўныя месцы) у невялікіх населеных пунктах з клопатам пра нашых кліентаў. У такім кампактным міні-офісе можна хутка аформіць крэдыт, карту, зрабіць уклад і іншае без страты часу і сродкаў на паездку ў абласны цэнтр», — тлумачыць МТБанк.

З працай мары не ўсё так адназначна

Адзін з каментатараў адзначыў, што на самой справе гэта далёка не праца мары.

«Той чалавек, які прыязджае сюды на гэты дзень, верагодна, працуе як «мабільны спецыяліст», таму праца далёка не мары, калі ты за тыдзень аб’язджаеш маленькія мястэчкі ў акрузе», — напісаў мужчына. 

Такім чынам банк эканоміць грошы на адкрыцці паўнавартаснага аддзялення, якое будзе працаваць 5/2, што можа быць нявыгадна праз малы паток кліентаў. А жыхары невялікіх населеных пунктаў атрымліваюць магчымасць праз падобныя кропкі раз на тыдзень вырашаць пытанні, якія немагчыма вырашыць анлайн, не выязджаючы ў найбліжэйшы буйны горад.

Хутчэй за ўсё, задумваецца, што спецыяліст працуе па такім графіку: у панядзелак — у адным гарадку, у аўторак — у іншым, у сераду — у трэцім.

Праўда, пакуль што смалявіцкаму банкаўскаму работніку няма куды ехаць на працу ў іншыя дні. Іншых падобных пунктаў МТБанк пакуль не адкрываў.

На сайце МТБанка пазначана, што ў банка агулам ёсць 17 «аддаленых працоўных месцаў» па ўсёй краіне, але ўсе яны адкрытыя па звыклым графіку — пяць-шэсць дзён на тыдзень.

Каментары1

  • ваван
    11.05.2026
    скоро во всех сферах по всему замкадью....

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць