Эканоміка44

Банкрутуе яшчэ адна беларуская абутковая фабрыка

Адна з найстарэйшых абутковых фабрык Беларусі — «Нёман» з Гродна — апынулася на мяжы банкруцтва. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці ўжо распачаў справу аб фінансавай неплацежаздольнасці прадпрыемства.

Фота: «Яндэкс-Карты»

Фабрыка працуе з 1939 года і вядомая найперш вытворчасцю дзіцячага абутку. Для многіх беларусаў «Нёман» асацыюецца з класічнымі дзіцячымі сандалямі, якія выпускаліся яшчэ з савецкіх часоў.

Заяву ў суд прадпрыемства падало самастойна. Цяпер для фабрыкі ўведзены так званы ахоўны перыяд — час, калі спецыяльны кіраўнік ацэньвае, ці можна аднавіць плацежаздольнасць і пазбегнуць банкруцтва. Пакуль гэты перыяд дзейнічае да 1 чэрвеня.

Паводле судовых даных, пратэрмінаваная запазычанасць фабрыкі складае больш за 4,2 мільёна рублёў. З іх каля 3,17 мільёна — запазычанасці перад крэдыторамі, яшчэ больш за мільён — пазыкі і крэдыты.

Акрамя гэтага, супраць прадпрыемства адкрылі 54 выканаўчыя вытворчасці. Агульная сума патрабаванняў па іх перавышае 1,4 мільёна рублёў, а таксама ўключае даўгі ў еўра і ўкраінскіх грыўнях.

Пры гэтым маёмасць фабрыкі ацэньваецца прыкладна ў 14,1 мільёна рублёў. Значную частку складае ўжо гатовая прадукцыя на складах. Аднак свабодных грошай у прадпрыемства засталося ўсяго каля 22 тысяч рублёў.

Для «Нёмана» ўжо падрыхтавалі папярэдні план санацыі — фінансавага аздараўлення. Яшчэ раней фабрыка спрабавала самастойна стабілізаваць сітуацыю: распрацоўвала антыкрызісныя меры і хацела зменшыць даўгавую нагрузку за кошт спісання штрафаў і пеняў, але гэта не дапамагло.

Яшчэ ў 2022 годзе фабрыку перадалі пад кіраванне кампаніі «Белвест». Тады планавалася мадэрнізацыя і павелічэнне вытворчасці. Аднак пазней фінансавыя цяжкасці ўзніклі і ў самога «Белвеста», дзе ў 2026 годзе таксама пачалася працэдура санацыі.

Каментары4

  • Жвір
    13.05.2026
    Сандалі памятаю, на іх падэшвах быў адбітак выявы слана. Добрыя сандалі былі, калі нага вырастала, у сандаляў адразалі носік, каб пальцы атрымалі свабоду, і можна было яшчэ данасіць да канца цёплага сезона ! Цяпер так ня робяць, і дарэмна, можна ж грошы ашчадзіць...
  • Gorliwy Litwin
    14.05.2026
    Хай працаўнікі цяпер ідуць у трэш блогеры, ці ў прадаўцы паспяховага поспеху , хто маладзейшы - ў OnlyFans, а большасць у мянты. Галоўнае, што захавалі Мір і Шчырасьць, а Дабрабыт сам сабой з іх вырасце.
  • гм
    14.05.2026
    Закономерное явление . Сегодня китайская обувь намного качественнее и в РАЗЫ дешевле ,чем от производителей белорусской промышленности.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу74

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу74

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць