Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак
У Мастоўскім раёне звычайны дом сярод квітнеючага рапсу сабраў тысячы праглядаў і захапленняў у каментарыях. Карыстальнікі сеціва прапануюць зрабіць здымак вокладкай для Windows.

«Нерэальнай прыгажосці фота», «Новая застаўка Віндаўс», «На вокладку!» — пішуць у захапленні падпісчыкі.


«Мара інтраверта», — жартуюць каментатары.
Людзі гадаюць, хто ўласнік дома, мяркуюць, што гаспадар у дома дакладна ёсць, інакш бы яго знеслі: «Можа, выкарыстоўваюць як прывал для камбайнераў».
Аўтар фота Александр з нікам zigan2001 напісаў, што паспрабуе «тэлепартавацца па рапсе і, не парушыўшы закон, паказаць яго зблізку і, па магчымасці, знутры».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары