Свет

Пакуль невядома, ці ўпаў дрон у Літве, ці пакінуў тэрыторыю краіны

Першы сігнал пра магчымае пранікненне дрона паступіў з Латвіі.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас заявіў, што пакуль незразумела, ці дрон, які, меркавана, заляцеў у Літву і стаў прычынай абвяшчэння паветранай трывогі, упаў на тэрыторыі краіны або пакінуў яе, паведамляе LRT.

На прэс-канферэнцыі ў сераду днём Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што першы сігнал пра магчымае пранікненне дрона паступіў з Латвіі.

«У Даўгаўпілскім рэгіёне Латвіі быў абвешчаны «жоўты» ўзровень паветранай небяспекі», — сказаў Віткаўскас. Ён нагадаў, што такі ўзровень папярэджання азначае, што ў паветраную прастору краіны мог трапіць ваенны аб’ект, які можа ўяўляць пагрозу для жыхароў і інфраструктуры.

Пасля гэтага былі атрыманы паведамленні ад арміі, якая з дапамогай радараў зафіксавала аб’ект, што набліжаўся да мяжы Літвы. Радарныя сістэмы адсочвалі яго ў раёне Ігналінскага раёна.

«Фактычна ў 9:40 было зафіксавана перасячэнне мяжы, і мы сумесна з Дэпартаментам супрацьпажарнай аховы і выратавання разаслалі паведамленні насельніцтву, перадусім жыхарам Ігналінскага раёна, папярэдзіўшы іх пра магчымую паветраную небяспеку. Затым зона папярэджання была пашырана, паколькі меркавалася, што дрон ляціць у бок Вільнюса, і траекторыя была такой, што трэба было папярэдзіць і іншыя раёны. Жыхары Вільнюса атрымалі папярэджанне каля 10 гадзін», — сказаў Віткаўскас.

Паводле яго слоў, у 11:09 аб’ект знік з радараў. Аднак пакуль цэнтр не можа адказаць, ці дрон упаў, ці пакінуў тэрыторыю Літвы і пераляцеў у іншую краіну.

«На гэты момант мы не можам адказаць. Чакаем даных ад арміі. Такая сітуацыя. Жыхары былі папярэджаны, сур’ёзнага хвалявання або панікі мы не зафіксавалі.

Канечне, былі асобныя выпадкі, калі ў школах або іншых установах не было выразных інструкцый, што рабіць з вучнямі або супрацоўнікамі. Але мы ацэнім гэтую сітуацыю і прыкладзём усе намаганні, каб у будучыні такой нявызначанасці было як мага менш», — сказаў Віткаўскас.

Адказваючы на пытанне, чаму не былі ўключаны сірэны, Віткаўскас патлумачыў, што іх актывацыя патрабуе часу. Паводле яго слоў, пасля адпраўкі паведамленняў на мабільныя тэлефоны жыхароў пазнейшае ўключэнне сірэн магло б выклікаць яшчэ большую блытаніну.

«Калі сірэны ўжо былі гатовыя да ўключэння, мы атрымалі даныя, што дрон, магчыма, ужо пакінуў гэты раён. Каб не выклікаць дадатковую паніку, было прынята рашэнне сірэны не ўключаць, паколькі праз некалькі хвілін адбылася адмена паветранай трывогі.

Гэта пытанне часу, таму што ў сірэн няма механізму адмены. Ёсць сірэны, якія могуць голасам перадаваць пэўную інфармацыю, але сістэма інфармавання жыхароў у такіх выпадках значна зручнейшая», — адзначыў Віткаўскас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць