Спорт11

Крышціяну Раналду выйграў першы трафей у Саудаўскай Аравіі і забіў 973‑ы гол у кар'еры

Учора «Аль Наср» з буйным лікам перамог «Дамак» 4:1 і стаў пераможцам «Саудаўскай Пра Лігі»! сезона-2025/2026. Крышціяну Раналду аформіў дубль.

Фота: Yasser Bakhsh/Getty Images

Гэта першы трафей для партугальца ў Саудаўскай Аравіі, куды ён перабраўся ў студзені 2023 года.

Раней Крышціяну выйграваў як гулец клубаў англійскую прэм'ер-лігу «Манчэстэр Юнайтэд» (тры разы) у час свайго першага побыту ў клубе, чэмпіянат Іспаніі з «Рэалам» (двойчы) і чэмпіянат Італіі з «Ювентусам» (двойчы).

Таксама ён пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, са зборнай Партугаліі станавіўся чэмпіёнам Еўропы і двойчы выйграваў Лігу нацый.

КР выступае за «Аль-Наср» са студзеня 2023 года. У цяперашнім сезоне ён правёў 30 матчаў, у якіх забіў 28 галоў і аддаў дзве выніковыя перадачы.

Учора ён забіў свае 972 і 973 галы ў кар'еры з улікам зборнай Партугаліі. Як вядома, яго задача — дабрацца да адзнакі 1000 галоў, і ён едзе на шосты чэмпіянат свету па футболе 

Крышціяну Раналду — найлепшы бамбардзір у гісторыі футболу. У Ліянеля Месі, які таксама працягвае кар'еру, 910 галоў, у Пеле было 762, Рамарыа — 756, Ферэнца Пушкаша — 725. У Роберта Левандоўскага, які яшчэ гуляе, 696.

Каментары1

  • Морфеус
    22.05.2026
    Легенда!

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць