Літаратура

Лаўрэатам прэміі імя Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

У Варшаве назвалі імя лаўрэата паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2026 года. Ім стаў Ігар Кулікоў з кнігай вершаў і перакладаў з санскрыту і англійскай «Нетутэйшая далечыня», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2025 годзе, паведаміў Беларускі ПЭН.

Калаж: Bellit.info

Узнагароду Ігар Кулікоў атрымаў «за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету». Журы адзначыла працу аўтара ў стварэнні свайго моўнага экзістэнцыйна-паэтычнага космасу.

Сёлета ў кароткім спісе намінантаў прэміі былі тры кнігі. Апрача кнігі-пераможцы, яго складалі зборнікі «Хроніка адмаўлення пустаты» Іллі Кульбіцкага (выдавецтва Skaryna Press, 2025) і «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» Макса Шчура (выдавецтва SayBeat, 2025).

Прэмія імя Наталлі Арсенневай — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца за найлепшую беларускую паэтычную кнігу. Яна была заснаваная ў 2016 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». З 2021 года арганізацыяй гэтай падзеі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Пераможцы прэміі імя Натальлі Арсенневай мінулых гадоў:

  • 2017 — Уладзімер Някляеў, «Толькі вершы»;
  • 2018 — Алесь Разанаў, «Перавыбранае»;
  • 2019 — Марыя Мартысевіч, «Сарматыя»;
  • 2020 — Андрэй Хадановіч, «Школа травы»;
  • 2021 — Алеся Башарымава, «Расамаха»;
  • 2022 — Дар’я Бялькевіч, «Сьлёзы на вецер»;
  • 2023 — Наста Кудасава, «Побач»;
  • 2024 — Ганна Шакель, «Цела мігдалу»;
  • 2025 — Сяргей Прылуцкі, «Нічога нястрашнага».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць