Усяго патроху

Золаташукальнікі 10 дзён правялі ў затопленай пячоры ў Лаосе, некаторых змаглі выратаваць

У Лаосе выратавалі пяцярых шукальнікаў золата, якія 10 дзён правялі ў затопленай пячоры. Пошукі яшчэ двух працягваюцца. Людзі апынуліся ў пастцы з-за нечаканай паводкі, якую выклікаў лівень, паведамляе Reuters.

Момант выратавання. Скрыншот відэа

Ратавальнікі знайшлі іх яшчэ ў сераду — людзі сядзелі, прытуліўшыся адзін да аднаго, на скалістым выступе прыкладна за 300 метраў ад уваходу ў пячору. Але тады іх не змаглі выцягнуць, таму забяспечылі вадой, ежай і тэрмакоўдрамі з фольгі, каб яны маглі сагрэцца, пакуль застаюцца ўнутры, пісала The Guardian.

Пошукі астатніх двух чалавек працягваюцца. Міжнародныя каманды дайвераў пралазяць праз мутную ваду ў вузкіх праходах ва ўмовах дрэннай бачнасці, спрабуючы вызначыць іх месцазнаходжанне. Вада, якая хлынула з-за раптоўнай паводкі, прынесла з сабой пясок і жвір, таму ў вадзе вельмі кепская бачнасць. «Нырцуеце ў каву», — так апісваў сітуацыю адзін з ратавальнікаў. Частку вады адпампоўвалі, але гэта таксама рызыкоўна, бо можа выклікаць абвалы.

Мяркуецца, што мужчыны ўвайшлі ў пячору на мінулым тыдні ў пошуках залатой руды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць