Улада

Сідорскі наведае Брэсцкую вобласць

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння зробіць рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць.

У праграме рабочай паездкі запланавана наведванне Жабінкаўскага цукровага завода, дзе кіраўнік урада азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі прадпрыемства да перапрацоўкі цукровых буракоў новага ўраджаю.

Пытанні развіцця бульбаводчай галіны Беларусі на 2011–2015 гады будуць разгледжаны ў час наведвання СВК «Агра-Моталь» Іванаўскага раёна. На прыкладзе гэтага сельгаспрадпрыемства будуць абмяркоўвацца пытанні вырошчвання, уборкі, захоўвання бульбы, тэхнічнага забеспячэння бульбаводчай галіны.

Сяргей Сідорскі таксама наведае РУП «Бярозатара» для азнаямлення з ходам рэалізацыі праекта па арганізацыі вытворчасці ўпакоўкі для вадкіх харчовых прадуктаў тыпу «Тэтра Рэкс» і «Тэтра Брык» магутнацю 500 млн. адзінак упакоўкі ў год. Праект ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы. Запуск гэтай вытворчасці дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць беларускага рынку ў сучаснай упакоўцы, вырашыць праблему імпартазамяшчэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць