Да 2012 года будуць рэканструяваныя дарогі, што злучаюць Мінск з Магілёвам і Гомелем
Да 2012 года завершыцца рэканструкцыя пад першую катэгорыю аўтамабільных дарог, што злучаюць Мінск з Магілёвам і Гомелем. Дазволеная хуткасць на іх складзе 120 кіламетраў у гадзіну.
Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Аляксандр Галаўнёў.
Паводле яго слоў, хуткасныя якасці дарогі вызначаюцца не столькі колькасцю палос і добрым пакрыццём, колькі яе абуладкаваннем — адсутнасцю пешаходных пераходаў, наяўнасцю бар’ерных агароджаў, развязак на розных узроўнях.
«Наступным этапам будзе рэканструкцыя дарогі на Гродна, участка дарогі да Плешчаніц у Віцебскім напрамку. І вялікая задача — будаўніцтва другой мінскай кальцавой аўтадарогі, якое пачнецца ў наступным годзе», — паведаміў Галаўнёў.
-
Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны
-
Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам
-
Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі
Каментары