Эканоміка

Нацбанк прадаў за няпоўны год больш за 1 400 брыльянтаў

У студзені-кастрычніку 2010 года Нацыянальным банкам Беларусі рэалізавана 1.417 атэставаных брыльянтаў агульнай масай 303,98 карата. Выручка ад рэалізацыі па стане на 1 лістапада склала 1 млрд. 268 млн. рублёў,

паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.

У галоўным банку краіны ўдакладнілі, што больш за палову атэставаных брыльянтаў прададзена за замежную валюту.

Нацбанк рэалізуе брыльянты са снежня 2005 года праз касы структурных падраздзяленняў.

Продаж атэставаных брыльянтаў ажыццяўляецца як за рублі, так і за замежную валюту з аплатай у наяўнай і безнаяўнай форме. Цэны ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад памеру камянёў, іх якасна-каляровых характарыстык, а таксама кан’юнктуры цэн на аналагічныя каштоўныя камяні на сусветным рынку і ў Расіі.

Нацбанк прапануе для продажу брыльянты розных якасна-колеравых характарыстык і форм аграньвання масай ад 0,05 да 2,55 карата, вырабленыя па расійскіх стандартах. У сусветнай англамоўнай класіфікацыі брыльянтаў russian cut («рускае аграньванне») адпавядае ideal cut («ідэальнае аграньванне», ці «абсалютна бездакорны брыльянт»).

Усе прапанаваныя Нацбанкам для рэалізацыі каштоўныя камяні змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку, якая забяспечвае іх захаванасць і немагчымасць выняцця без яе пашкоджання, а таксама выключае магчымасць падмены брыльянтаў. Кожны каштоўны камень суправаджаецца атэстатам якасці.

За 2009 год Нацбанкам Беларусі прададзена 1.686 брыльянтаў агульнай масай больш за 287 каратаў.

Выручка ад рэалізацыі склала больш чым 1 млрд. 107 млн. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць