За дзесяць дзён аштрафавалі паўтары тысячы кіроўцаў на пешаходных пераходах
За час рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Увага — пешаход!», якая праводзілася з 21 па 31 кастрычніка, выяўлена 6.612 парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі;
3.434 пешыя ўдзельнікі дарожнага руху знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіўных элементаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.
Падчас акцыі быў актывізаваны кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў, былі задзейнічаны прыборы фота- і відэафіксацыі; 1.479 вадзіцеляў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў. Паўсюдна былі арганізаваны рэйдавыя групы з удзелам добраахвотных дружыннікаў. Групы працавалі ва ўзмоцненым рэжыме па прадухіленні наездаў на пешаходаў у месцах найбольшай верагоднасці ДТЗ гэтага віду.
Большасць
Каментары