Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Нас перавядуць на маскоўскі час?

Самыя імпэтныя нашы незалежнікі пэўна ж угледзяць тут здраду і сымптом гатовасьці прадацца Крамлю:)) Зрэшты, маскоўскія аналітыкі імпэрскага кшталту з такім самым посьпехам могуць убачыць прыкмету таго, што Беларусь хоча стаць асацыяваным сябрам ГУАМу:))

У сёньняшніх адказах сябраў ўраду парлямэнтарам прагучалі цікавыя рэчы. Мажліва, мы ня будзем пераходзіць на зімовы час.

Дык што ж гэта дзеецца, панове? Паколькі Расея адкруціць стрэлкі назад, а мы чапаць ня станем, дык што — пачнем жыць паводле маскоўскіх курантаў?!

Самыя імпэтныя нашы незалежнікі пэўна ж угледзяць тут здраду і сымптом гатовасьці прадацца Крамлю:))

Зрэшты, маскоўскія аналітыкі імпэрскага кшталту з такім самым посьпехам могуць убачыць прыкмету таго, што Беларусь хоча стаць асацыяваным сябрам ГУАМу. Бо грузіны на зімовы час таксама не пераходзяць! :))

Калі ж сур'ёзна, то сымптаматычным падаецца іншае. У той самай Авальнай залі прагучала інфармацыя, што Мінфін нібыта выступіў зь ініцыятывай удвая скараціць вайсковыя пэнсіі.

Хаця сам міністар фінансаў бадзёра заяўляў днямі, што бюджэт-2007 робіцца зыходзячы з падаражэньня газу на 15%, наўрад ці хто ў Саўміне верыць у такі цуд. І чакаюць, мусіць, сур'ёзных праблемаў, калі песьцяць такія "апалітычныя" ініцыятывы. Бо гэта ж выглядае няйначай як замахам на цьвёрды электарат!

Імаверна, кіраўнік краіны паставіць на месца "палітычна несьвядомых" фінансыстаў. Шкрабіце па іншых сусеках! Але сёньня як ніколі відавочна, што яны не бяздонныя.

Са слоў эканаміста Яраслава Раманчука, чыноўнікі, што маюць дачыненьне да вёрсткі новага бюджэту, зараз увогуле разгубленыя. Бо які сэнс складаць фількаву грамату? Адмашку ж на крызысны варыянт, лічыць экспэрт, наверсе даць ніяк не наважваюцца. Бо "тым самым трэба будзе прызнаць не маленькі тактычны промах, а канец стратэгіі разьвіцьця, што ажыццяўлялася цягам апошніх 12 гадоў".

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць