Улада11

Дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра прызначаны кадравы камітэтчык

Аляксандр Базанаў прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лістапада, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Да прызначэння Базанаў працаваў саветнікам у пасольстве Беларусі ў Германіі. У пачатку 2000-х ён некалькі гадоў кіраваў Цэнтрам інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі.

Былым кіраўніком Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта быў Алег Праляскоўскі. Ён узначальваў гэту структуру са студзеня 2008 года па снежань 2009-га. 4 снежня 2009 года Праляскоўскі быў прызначаны міністрам інфармацыі.

Пасада дырэктара ІАЦ дагэтуль заставалася вакантнай. Фактычна ж ім кіраваў першы намеснік дырэктара Аляксей Гусеў, кандыдат філасофскіх навук.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт ІАЦ, «агульнае кіраўніцтва цэнтрам ажыццяўляе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і яго намеснік, які курыруе дзейнасць цэнтра». Калегіяльным органам упраўлення ІАЦ з’яўляецца Кансультатыўны савет.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць