Літаратура

У Мінску прайшла прэзентацыя збору твораў Алеся Салаўя + відэа

Том, складзены паэтам і перакладчыкам Міхасём Скоблам, выйшаў у выдавецтве «Лімарыус» і адкрыў новую кніжную серыю «Галасы Айчыны».

10 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя збору твораў Алеся Салаўя.

Паводле слоў загадчыцы аддзела навуковай асветы музея Вольгі Гулевай, большую частку свайго жыцця Салавей пражыў за межамі Беларусі. «І вось, у рэшце рэшт, на радзіме выйшла першая кніга гэтага выдатнага паэта, — адзначыла яна, — кажуць, што лепшага паэта беларускай эміграцыі XX стагоддзя».

Том, складзены паэтам і перакладчыкам Міхасём Скоблам, выйшаў у выдавецтве «Лімарыус» і адкрыў новую кніжную серыю «Галасы Айчыны».

Намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла сказаў, што ўпершыню прачытаў вершы Алеся Салаўя дзесьці на пачатку 1990-х гадоў. І падзякаваў заснавальніку і дырэктару інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю,

які у той час спрычыніўся да дастаўкі з Мюнхена цэлага кантэйнера кніг беларускіх аўтараў, выданых на эміграцыі.

Сярод іх была і кніга «Нятускная краса» Алеся Салаўя, выданая ў 1982 годзе ў Мельбурне і Нью-Ёрку.

«Алесь Салавей не падобны ні на каго ў тагачаснай беларускай літаратуры,

— лічыць Скобла, — свой паэтычны радавод ён выводзіў хіба што ад Максіма Багдановіча. Калі можна так сказаць, гэта самы блізкі да Багдановіча паэт ў сваім творчым светапоглядзе. На вялікі жаль, разгарненне яго таленту прыпала на часы Другой сусветнай войны. Ён шмат друкаваўся ў тагачасных беларускіх перыёдыках, выдаваў часопіс „Новы шлях“, які выходзіў у Рызе. І, на вялікі жаль, усё гэта потым адгукнулася у ягоным жыццёвым і творчым лёсе. Як вядома, усе тыя, хто супрацоўнічаў, так лічылася, з нямецкімі акупантамі, былі ворагамі нумар адзін у савецкай улады. Хаця, як на добры розум, то ніякім ваенным злачынцам Алесь Салавей не быў. Як не былі і яго паплечнікі — тая ж самая Наталля Арсеннева, Масей Сяднёў ці Хведар Ільяшэвіч, яны проста працавалі ў беларускай літаратуры».

Скобла лічыць, што «ў ацэнцы такой складанай з’явы, як калабарацыя, трэба змяніць адносіны да гэтых людзей». Напрыклад, у Францыі генерал дэ Голь публічна праз нацыянальнае радыё дзякаваў настаўнікам, якія выкладалі ў французскіх школах падчас вайны, а чэшскі паэт Яраслаў Сейферт, які таксама публікаваўся пры немцах у чэшскім перыядычным друку, потым стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

«У нас, на жаль, — працягвае Скобла, — да сёння у афіцыйных беларускіх перыёдыках можна пачытаць, што і Алесь Салавей, і Наталля Арсеннева — гэта здраднікі беларускага народа, калабаранты і г.д.

Няпраўда! Яны былі выдатнымі паэтамі, яны служылі, як маглі, беларускай нацыянальнай культуры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць