Усяго патроху3131

Экстрасэнсы прадракаюць Беларусі «больш інтэлігентнага» прэзідэнта — відэа

Расійскія тэлеканалы працягваюць здзеквацца з Аляксандра Лукашэнкі. На днях ТБ вуснамі празорцаў распавяло, калі ў Беларусі зменіцца кіраўнік дзяржавы.

У нядзельнай праграме расійскага тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай», якая паўтаралася ў панядзелак, у выніковым сюжэце самыя вядомыя расійскія экстрасэнсы і прарокі зазірнулі ў найбліжэйшую будучыню. Убачылі яны і Беларусь, праўда, ужо без Лукашэнкі.

«Што год будучы нам рыхтуе?» — такая была тэма абмеркаванняў у расійскіх прадказальнікаў, гасцей апошняй у гэтым годзе праграмы тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей». Сярод запрошаных была і Галіна Багірава, вядомая тым, што прадказала маскоўскі смог і трагедыю на Саяна-Шушанскай ГЭС.

Сярод іншых прароцтваў прагучала і такое: беларусаў чакае няпростая палітычнае жыццё. Асабліва Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

— На яго месца ўстане зусім іншы чалавек.

Ён нават вонкава іншы. Ён маладзейшы, вонкава ў яго не такія вострыя рысы, у яго больш круглявыя рысы твару, гэта больш інтэлігентны чалавек,

— прадказала Галіна Багірава.

Адзначаецца, што іншыя экстрасэнсы былі з гэтым згодныя.

Усе яны назвалі адзін і той жа тэрмін, калі гэта адбудзецца, — тры гады.

На сайтах, прысвечаных «бітвам экстрасэнсаў», указана, што Багіравай 51 год. Яна празорца-шукальнік. Нарадзілася ў Баку. У Расіі экстрасэнс вельмі папулярная, супрацоўнічала з міліцыяй і ФСБ, усяляк дапамагала ім у пошуках людзей.

Яе меркаваннем па «беларускаму пытанню» пацікавіліся і вядучыя праграмы НТВ «Нерэальная палітыка» Ціна Кандэлакі і Андрэй Калеснікаў. Пераможца праекта «Бітва экстрасэнсаў» Зулія Раджабава прадракла, што адносіны паміж Масквой і Мінскам будуць жахлівымі.

Ну, а што яна сказала з нагоды самога Аляксандра Лукашэнкі, гэта трэба бачыць і чуць.

Каментары31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць