Грамадства44

Газета «Народная воля» атрымала чарговае папярэджанне ад Мінінфармацыі

Дзяржаўныя СМІ ахвотна цытуюць Зюганава. Але расійская кампартыя таксама не зарэгістраваная ў Беларусі, яна зарэгістраваная ў Расіі. А «Малады фронт» — у Чэхіі. Дык у чым розніца?

Газета «Народная Воля» атрымала чарговае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Без юрыстаў мы нават заблыталіся — трэцяе яно ў нас, або чацвёртае, але сутнасць не ў гэтым.

Міністр Алег Праляскоўскі угледзеў парушэнне заканадаўства ў вераснёўскай нататцы «Хто пачуе лозунг «Сыходзь?!» аб тым, што незарэгістраваны ў Беларусі «Малады фронт» пачынае аднайменную акцыю. У «распаўсюдзе інфармацыі ад імя арганізацыі, што не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю», міністр і ўгледзеў парушэнне закона.

Але парадокс у тым, што міністр няўважліва прачытаў матэрыял. У публікацыі газеты было ўказана,

што «Малады фронт» у Беларусі не зарэгістраваны, і ніякіх заяў ад імя гэтай арганізацыі мы не публікавалі.

Мы ўзялі інтэрв’ю ў моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча, які і распавёў пра сутнасць ініцыятывы. Наколькі вядома, персанальна Дашкевіч права выказваць свае думкі не пазбаўлены, сапраўды гэтак жа, як няма ніякага закону, па якім газета не можа яго цытаваць.

Больш таго, дзяржаўныя СМІ ў апошні час з вялікай рэгулярнасцю цытуюць лідэраў «Маладога фронту». Прычым часта нават не паказваючы, што арганізацыя не зарэгістравана ў Беларусі. Апошні прыклад — публікацыя газеты «Беларусь сегодня» «За кулісамі змовы».

Абсурд сітуацыі яшчэ і ў тым, што тыя ж дзяржаўныя СМІ ахвотна цытуюць, напрыклад, Генадзя Зюганава. Але расійская кампартыя таксама не зарэгістраваная ў Беларусі, яна зарэгістраваная ў Расіі. А «Малады фронт» — у Чэхіі. Дык у чым розніца?

Натуральна, «Народная воля» будзе падаваць на Міністэрства інфармацыі ў суд, і Алега Праляскоўскага трэба растлумачыць, хто яму даў права выбарча выкарыстоўваць беларускі закон аб СМІ ў карных мэтах.

Каментары4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць