Адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзідэнта Казахстана Уаліхан Кайсараў не здаў іспыт на валоданне дзяржаўнай мовай,
паведаміў у аўторак журналістам старшыня лінгвістычнай камісіі Мырзатай Жалдасбекаў.
Веданне дзяржаўнай мовы з'яўляецца канстытуцыйным патрабаваннем да кандыдата ў прэзідэнты. Веданне мовы вызначае спецыяльна створаная пры Цэнтрвыбаркаме лінгвістычная камісія.
«Прэтэндэнт у кандыдаты свабодна не валодае дзяржаўнай мовай», - сказаў Жалдасбекаў журналістам у аўторак. Паводле яго слоў, напісаўшы сачыненне, Кайсараў не змог раскрыць яго тэму. Дапушчаныя пунктуацыйныя і арфаграфічныя памылкі.
«28 памылак у двухстаронкавым тэксце», - канстатаваў кіраўнік камісіі.
Сам Кайсараў лічыць рашэнне лінгвістычнай камісіі несправядлівым і сцвярджае, што «гэта палітычная замова».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары