Заяўку на правядзенне вулічнай акцыі 25 сакавіка апазіцыя падасць 11 лютага
Адпаведнае рашэнне прынята ў сераду на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства.
Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, у пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі), кампаній «Гавары праўду!» і «Еўрапейская Беларусь».
«Абмяркоўваліся розныя фарматы правядзення акцыі. У вынікі вырашылі,
што яна павінна пачацца ў 18 гадзін каля Нацыянальнай акадэміі навук, пасля чаго прадоўжыцца шэсцем да сквера Янкі Купалы, дзе павінен прайсці мітынг»,— сказаў Губарэвіч.
Паводле яго слоў, гарвыканкам наўрад ці дасць афіцыйную згоду на заяўлены маршрут акцыі. Разам з тым Губарэвіч спадзяецца, што «вялікая колькасць удзельнікаў і перамовы з уладамі дадуць магчымасць правесці мерапрыемства па распрацаваным плане».
Асноўнымі мэтамі акцыі ён назваў прыцягненне ўвагі да праблем палітзняволеных, барацьбы з іншадумствам і незалежнасці краіны.
Каментары