Улада3333

«Хай задушацца». Грамадзяне за два дні сабралі палову грошай за «шкоду, нанесеную Дому ўрада»

Яны разлічваюць такім чынам зняць фінансавую адказнасць з абвінавачаных у «беспарадках» 19 снежня.

Яны разлічваюць такім чынам зняць фінансавую адказнасць з абвінавачаных у масавых беспарадках 19 снежня.

21 лютага ў панядзелак праваабаронцы пералічылі сродкі на рахунак Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта, якое выставіла грамадскі пазоў за выбітыя ў Доме ўраду вокны. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў юрыст Валянцін Стэфановіч. Такім чынам яны разлічваюць зняць фінансавую адказнасць з абвінавачаных у масавых беспарадках 19 снежня.

Згодна арт. 63 Крымінальнага кодэкса, добраахвотнае аднаўленне шкоды з’яўляецца абставінамі, што змякчаюць адказнасць. Сродкі на кампенсацыю былі ахвяраваныя простымі людзьмі, якія адгукнуліся на заклік праваабаронцаў.

Па словах адной з удзельніц кампаніі па арганізацыі збору сродкаў. юрысткі Дар’і Каткоўскай, гэтая ініцыятыва адначасова і дапамога арыштаваным, з якіх раней ці пазней спагналі б гэтыя грошы, і адначасова сігнал сістэме — што грамадства не кідае сваіх людзей, што яно здольнае і будзе дапамагаць.

«Мы атрымалі ў прадстаўніка ГГУ адміністрацыі Дзмітрыя Лепеша неабходныя рэквізіты, зараз будзем пераказваць грошы. Ён паабяцаў нам, што, калі сродкі паступаць на іхні рахунак цягам сённяшняга дня, то на заўтрашнім судзе ён не будзе заяўляць пазоў».

Заўтра, 22 лютага, а 10-ай гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Мінска пачнецца працэс над грамадзянамі РФ Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках).

Нагадаем, што 17 лютага ў чацвер на судзе над сябрам грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» Васілём Парфянковым быў заяўлены грамадскі пазоў з боку ГГУ Адміністрацыі прэзідэнта, які ў судзе падтрымліваў Дзмітрый Лепеш. Разбітыя вокны дзверы ў Доме ўраду былі ацэненыя 14 мільёнаў 144 тысячы беларускіх рублёў. Першапачаткова ў вызначэнні пракуратуры фігуравала сума ў 29 мільёнаў.

За першыя два дні збору набралася палова неабходнай сумы. Рэшту заклалі праваабаронцы са сваіх сродкаў. Яны просяць грамадзянаў працягваць збор грошай на патрэбы вязняў.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць