Польшча запрашае студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў.
Польскі ўрад абвясціў аб пачатку набору студэнтаў на адукацыйную праграму для рэпрэсаванай моладзі імя Кастуся Каліноўскага яшчэ ў студзені 2011 года.
У гэтым годзе ў сувязі з адлічэннямі студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзей 19 снежня ўжо зараз распачаты запіс прэтэндэнтаў на адукацыйныя падрыхтоўчыя курсы, якія пачнуцца праз некалькі тыдняў.
Урачыстае адкрыццё праграмы адбудзецца 21 сакавіка.
Апошні тэрмін падачы заяваў на пазачарговую праграму К.Каліноўскага — па 28 лютага ўключна. Неабходныя для навучання і пацвярджэння факта рэпрэсій дакументы можна прынесці да 7 сакавіка.
Як паведаміла старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей, польскі Урад зацвердзіў у гэтым годдзе 150 стыпендый для студэнтаў, 50 стыпендый для дактарантаў і 10 навуковых стыпендый для выкладчыкаў ВНУ.
Тыя студэнты, якія могуць быць адлічаны падчас летняй сесіі альбо паміж сэсіямі, таксама змогуць працягнуць навучанне па сваіх спецыяльнасцях у польскіх універсітэтах. Разам з гэтым, каардынатары праграмы з беларускага боку раяць тым, каго яшчэ не адлічылі, прыкладаць намаганні для працягу вучобы і не сыходзіць па ўласным жаданні.
Праграма для рэпрэсаванай моладзі прадугледжвае атрыманне вышэйшай адукацыі і вучобы ў аспірантуры для маладых людзей, якія падвяргаліся суткавым арыштам, затрыманням, выключэнням з
Прэтэндэнты ў стыпендысты павінны быць паўналетнімі. Кваліфікацыю кандыдатаў правядзе польская камісія пасля азнаямлення з рэкамендацыямі Камітэта абароны рэпрэсаваных.
Як вядома, Праграма К.Каліноўскага была заснавана як рэакцыя салідарнай Польшчы на падзеі ў Беларусі 30 сакавіка 2006 года
і падпісана Аляксандрам Мілінкевічам і Казімежам Марцінкевічам, зацверджана Канферэнцыяй рэктараў польскіх акадэмічных школ
(KRASP) і канферэнцыяй рэктараў польскіх універсітэтаў. У першым годзе дзейнасці праграмы ў ліпені 2006 года былі прынятыя на вучобу 244 асобы на 77 розных напрамках, у чацвёртым наборы ў 2009 годзе адобраны да навучання 44 чалавекі на 26 напрамках. Звярнуцца па парады можна па тэл. 80172-
Інфармацыя Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць»
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Каментары