«Дынька — «ікрамётны» журналіст», — так адкаментаваў артыкул Андрэя Дынько ў сваім блогу Уладзімір Сцяпан.
«Ішла дзяльба — дзялілі гранты», — адкаментаваў допіс ягоны калега Міраслаў Адамчык. — «Так і ёсць», — адказаў яму Сцяпан.
Дынько ў сваім артыкуле скрытыкаваў Андрэя Дзмітрыева за тое, што кампанія «Гавары праўду» за месяц не правяла ніводнай акцыі салідарнасці пад вокнамі дома Някляева. Ён таксама паставіў пад сумнеў ранейшыя версіі паходжання грошай кампаніі «Гавары праўду». На думку Дынько, калі пацвердзіцца той факт, што ні Някляеў, ні Дзмітрыеў не ведалі паходжання грошай, то гэта дае падставы для самых нечаканых гіпотэз.
Сцяпан — сталы аўтар газеты «Советская Белоруссія» і пісьменнік. Як вядома, рэдактар «Советской Белоруссіі» адразу пасля выбараў быў узнагароджаны прызначэннем у савет рэспублікі. І ў снежні, і ў студзені газета публікавала пасквілі на адрас апазіцыі, у тым ліку і дзеячоў культуры, якія выступаюць супраць дыктатуры.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Каментары