Культура22

Першы альбом беларускай прэс-фатаграфіі прэзентаваны

Вечарам 3 сакавіка ў менскай галерэі «Ў» было не прапіхнуцца.

Вечарам 3 сакавіка ў менскай галерэі «Ў» было не прапіхнуцца.

Прэзентацыя каталога «Беларусь Прэс-фота 2010» зусім не нагадвала панылыя сходы вузкага кола «сваіх». Большая частка з тых, хто ахвяраваў свой вечар на прэзентацыю альбома фатаграфій, вядома, гэтай самай фатаграфіяй цікавяцца. Аднак афіцыёзу мерапрыемства было пазбаўленае абсалютна.

Фатографы прамаўлялі коратка і сціпла, Вайцюшкевіч падбіваў публіку набываць альбомы і спяваў гучна і імпазантна. Прычым здолеў прадаць адзін з каталогаў з аукцыёна па патройным кошце.

Адным словам, выданне першага ж каталогу конкурса «Беларусь Прэс-фота» стала заўважнай падзеяй. Калі так пойдзе далей, то нават сусветны конкурс фотажурналістыкі «World Press Photo» будзе падавацца беларусам правінцыйным.

Каталог яшчэ можна набыць ў незалежных распаўсюднікаў. Дa прыкладу — у той самай галерэі «Ў». Пачытаць аб ім падрабязней можна тут.

Таксама можна паўдзельнічаць ў сёлетнім конкурсе. Падрабязная інфармацыя тут. Тэрмін прыёму прац — да 10 сакавіка ўключна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць