Меркаванні6060

Кастусёў сказаў замала і запозна

Адпушчаным палітыкам вылазіць бокам іхнае маўчанне пасля выхаду з КДБ. Піша Андрэй Дынько.

Адпушчаным палітыкам вылазіць бокам іхнае маўчанне пасля выхаду з КДБ.

Палітычная і людская памылка Кастусёва ў тым, што не называў адразу падазронага падазроным, а чорнага — чорным. Толькі праз тры месяцы ён заявіў, што адзін з апазіцыйных кандыдатаў спрабаваў купіць ягоную лаяльнасць сотняй тысяч даляраў — у блогах нават ужо называюць, каторы.

Калі Кастусёў бачыў, што хтосьці карумпаваў апазіцыю дурнымі грашыма, пра тое трэ было гаварыць адразу, і гучна.
Аперацыя з фінансамі пад «Гавары праўду» для таго і магла быць задумана, каб карумпаваць апазіцыю вялікімі грашыма з сярэдзіны, каб пасля замазаць адным дзёгцем і апазіцыйных Мандэлаў, і ікраную апазіцыю.

І, калі так, то аперацыя ўдалася, бо было зашмат маўчання. А цяпер усе Кастусёва ўпікнуць: чаго ж ты адразу не сказаў?

Апазіцыйная салідарнасць ні пры чым да яўна падазронага факту, што адзін з апазіцыйных кандыдатаў варочае вялізнымі сумамі.

Было палітычна правільна адразу паведаміць і пра факт, што ГБ было ў курсе тых прапановаў, якія рабіў штаб аднаго з кандыдатаў.
Таямніца следства, скажаце Вы?

Міхалевіч паказаў — ніякая не таямніца.

Няма таямніцы следства ў тым, што КДБ сачыў за апазіцыяй перад 19 снежня. Няма таямніцы следства ў змушэнні кандыдатаў да напісання лістоў кандыдату-канкурэнту, дурацкіх псеўдапакаянных заяваў. Калі ты сур’ёзны палітык, адразу трэба гучна казаць пра такія факты.

Па-людску зразумела: быў шок. Але палітычна — гэта слабасць.

Дый

давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Няма ніякага «следства». Ніхто нічога не расследуе. Перад спецслужбамі стаіць задача даказаць грамадству, што гэта не ўлады пабілі шыбы Дома ўрада. Стаяць таксама задачы піяру і застрашвання.
Ідзе мэтавая кампанія дыскрэдытацыі апазіцыі звонку і ламання яе лідараў за сценамі. Каб загадзя забяспечыць спектакль «пераабрання» Аляксандра Лукашэнкі на пяты і шосты тэрміны. Каб не тузаліся нават у час наступных лібералізацый.

Нагадаю, што сам Кастусёў называў КГБ злачыннай арганізацыяй, якая павінна быць распушчана, і ніхто за язык яго не цягнуў. А цяпер нагадаў персанажа з усім вядомага фільма: «Мяне царыцай спакушалі, а я застаўся верны вам, Улляна Андрэеўна». Зрэшты, добра ўжо тое, што не спакусіўся. На фоне той праўды, якая нам адкрываецца, і гэта ўжо нямала.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць