Грамадства55

У Беларусь прыбываюць першыя назіральнікі АБСЕ за ходам судоў па справе аб масавых беспарадках

Першыя чатыры назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ павінны прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэнняў па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміў кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янез Лянарчыч.

Назіральнікі змогуць прысутнічаць на працэсах Дзмітрыя Мядзведзя, а таксама расійскіх грамадзян Івана Гапонава і Арцёма Брэуса. Судовы разбор у дачыненні да іх будзе адноўлены 10 сакавіка.

«У якасці дзяржавы — удзельніцы АБСЕ Беларусь узяла на сябе абавязацельства дапускаць міжнародных назіральнікаў на пасяджэнні суда. Назіральнікі ацэняць, наколькі судовыя працэсы адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і нормам справядлівага судовага разбору, што ўтрымліваюцца ў дакументах АБСЕ і юрыдычна абавязковых міжнародных пагадненнях», — цытуе Янеза Лянарчыча прэс-служба АБСЕ.

Эксперты БДІПЧ будуць назіраць за асноўнымі судовымі разборамі па справе аб масавых беспарадках, па выніках маніторынгу бюро апублікуе справаздачу.

6 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў БелаПАН, што краіна запрасіла назіральнікаў АБСЕ для ўдзелу ў судовых працэсах па справе аб падзеях 19 снежня.

«Беларусь дэманструе сваю адкрытасць партнёрам па АБСЕ. Мы хочам, каб удзел знешніх экспертаў пацвердзіў, што ўсе судовыя працэсы праходзяць у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам», — сказаў Савіных.

Нагадаем, абвінавачанымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца 42 чалавекі. Чацвёра ўжо асуджаны. 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў Васіля Парфянкова да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 2 сакавіка ў тым жа судзе былі вынесены прыгаворы яшчэ тром абвінавачаным: Аляксандр Малчанаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік — на тры з паловай, Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, — да чатырох гадоў. Яны будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

31 снежня 2010 года Беларусь праінфармавала членаў Пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні не прадаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з «адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі».

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць