Музыка1010

Канцэрт «Ляпісаў» у Гомелі адмянілі з-за... аншлагу

Увечары 9 сакавіка ў афіцыйнай групе гомельскага канцэрта «Ляпіса Трубяцкога» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» арганізатары паведамілі пра адмену падзеі.
Паводле даступнай інфармацыі, канцэрт быў «адкладзены на нявызначаны тэрмін з прычыны негатоўнасці манежа прыняць столькі людзей».

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» планаваў выступіць у лёгкаатлетычным комплексе «Дынама» 13 сакавіка ў рамках туру ў падтрымку свежага альбома «Весёлые картинки». 4 сакавіка ўжо паведамлялася, што канцэрт у Гомелі пад пагрозай зрыву. У адміністрацыі комплекса «Дынама» паведамілі, што каля тыдня таму супрацоўнікі МНС праводзілі праверку пажарнай бяспекі будынка і вынеслі шэраг прадпісанняў.

Як раней паведамлялася, мэнэджмент групы прадбачыў такое развіццё падзей. «Паводле нашай інфармацыі, канцэрт сапраўды пад пагрозай зрыву, — сказаў Зміцер Безкаравайны ў эфіры праграмы «Другі план «TUT.BY-ТБ. — Арганізатарам канцэрту — Гомельскаму гарадскому цэнтру культуры — паступіла неафіцыйнае распараджэнне з мэрыі горада. Наколькі мне вядома, цяпер ГЦК рыхтуе афіцыйнае абгрунтаванне прычыны адмены канцэрту. Хутчэй за ўсё, гэта будуць якія-небудзь надзвычайныя тэхнічныя абставіны альбо звязаныя з МНС».

Практычна на ўсіх FM-станцыях Беларусі, калі не на ўсіх, гурт знялі з ратацыі на нефармальны загад службоўцаў, паведаміў Зміцер Безкаравайны. Раней у інтэрнэце з’явілася адсканаваная копія нібыта спісу аб забароне на ратацыю ў беларускіх электронных СМІ некаторых гуртоў і артыстаў. У спісе былі і «Ляпісы».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць