Усяго патроху2929

«Новыя еўрапейскія дысідэнты». Лукашэнкаўскаму палітолагу ў Браціславе проста заткнулі рот

«Новыя еўрапейскія дысідэнты» — так ахрысціў сябе загадчык кафедры міжнародных адносінаў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, эксперт Кансультацыйнай рады Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Сяргей Кізіма пасля выступу на форуме па глабальнай бяспецы ў Братыславе.

У Славікіі доктар палітычных навук Кізіма быў ці не адзіным, хто прадстаўляў пазіцыю афіцыйнага Мінска. Ад апазіцыі бралі ўдзел — Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксей Янукевіч. На секцыі прысвечанай Беларусі слова, натуральна, далі і Кізіме.

Ягонае ж абурэнне выклікаў той факт, што дырэктар цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Роланд Фройдэнштайн не даў Кізіме скончыць прамову, забраўшы мікрафон.

Што датычыць выступу, то Кізіма гаварыў аб тым, што ніякай апазіцыі 19 снежня на плошчы не было, а былі агенты ўплыву, якія атрымліваюць грошы з Захаду. Акцыя ж была зусім не мірнай.

«Вось ваша хвалёная дэмакратыя», — прамовіў эксперт Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, калі мікрафон ад яго перадавалі Аляксандру Казуліну. Кізіма піша ў сваім блогу, што ні ў аднаго ўдзельніка форума не хапіла мужнасці, каб заступіцца «за дэмакратыю».

«Але ж думалі, што паступаюць няправільна, але баяліся сказаць гэта ўслых», — лічыць сп. Кізіма.

«Дэмакратыю ў Еўрасаюзе можна ўжо адпяваць, экспартаваць дэмакратыю з ЕС больш немагчыма, за яе адсутнасцю, як і ў СССР, прадстаўнікі эліты баяцца публічна выказаць сваё меркаванне, ці нават баяцца быць падазраваным у падтрымцы чалавека, які выказвае супрацьлеглае афіцыйнай пазіцыі меркаванне.
Магчыма, яны абмяркоўваюць гэта на кухнях, як у СССР, але каму цяпер да гэтага справа», — робіць выснову Сяргей Кізіма.

Падтрымлівае Кізіму палітолаг Юры Шаўцоў. «Усё верна: мы ператвараемся ў новых еўрапейскіх дысідэнтаў. І калі Еўрасаюз становіцца моцны з бюракратычнага пункту погляда, значыць, непазбежна сілавы ціск іншадумства.

Пакуль у нас ёсць краіна-сховішча для іншадумства, трэба карыстацца гэтай базай, выказвацца па самым розным для Еўропы тэмам. Які сэнс дыскутаваць з лёкаямі [з апазіцыяй — НН], калі ёсць магчымасць дыскутаваць з іх гаспадарамі», — зазначае Юрый Шаўцоў.

У каментарах да паста Кізімы яму адзначаюць, што дзіўна чуць аб свабодзе слова ад прадстаўніка афіцыйнага Мінска.

Каментары29

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць