Партрэты зняволенага кіраўніка «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча з’явілася ў ноч на 14 сакавіка на прыпынках грамадскага транспарту, сценах дамоў, пад’ездах і прыдарожных слупах у раёне вуліцы Голубева, праспектаў Газеты «Праўда» і Газеты «Звязда».
«Варта адзначыць, што менавіта там знаходзіцца суд Маскоўскага раёна Мінска, які ў хуткім часе мае разглядаць справу Змітра Дашкевіча і актывіста «Маладога Фронту» Эдуарда Лобава, превентыўна затрыманых 18 снежня па сфабрыкаваным абвінавачванні ў збіцці двух мінакоў.
21 сакавіка у судзе Маскоўскага раёна запланаваны разгляд справы супраць Дашкевіча і Лобава. Працэс будзе весьці суддзя Алена Шылько.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары