Грамадства11

З Саннікавым сустрэлася маці

«Выпісвалі мы яму шмат выданняў. Але ён нічога не атрымлівае».

24 мая з экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, асуджаным на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у следчым ізалятары МУС № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску сустрэлася яго маці Ала Саннікава.

Як паведаміла Ала Саннікава, яе сын «духам не падае». «Ён сказаў, што яму ў СІЗА МУС лепш, камера лепшая, праблем такіх, якія былі ў СІЗА КДБ, няма. Яго павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіне, але пакуль пакінулі ў Мінску. Ён бадзёры. Вельмі хвалюецца за сям’ю, за сваякоў, за мяне. Стан здароўя ў яго стабілізаваўся, як ён мне сказаў», — сказала Ала Саннікава.

Аднак, паводле яе слоў, сын не атрымлівае тых газет, якія яму былі выпісаныя. «Выпісвалі мы яму шмат выданняў. Але ён нічога не атрымлівае, як не атрымліваў і ў следчым ізалятары КДБ. Праўда, сказаў, што ў камеры ёсць тэлевізар, але гэта, напэўна, не тая інфармацыя, якую ён хацеў бы атрымліваць», — зазначыла маці экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Паводле слоў маці, Андрэй Саннікаў ад разгляду касацыйнай скаргі на свой прыгавор «нічога добрага не чакае». «У гутарцы са мной ён пачаў рыхтаваць мяне да горшага. Ён казаў мне: «Ты ж бачыла, якая ў нас судовая сістэма. Будзь гатовая да ўсяго, не спадзявайся», — зазначыла Ала Саннікава.

14 мая ў судзе Партызанскага раёна Мінска кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Саннікаў прызнаны вінаватым на падставе часткі 1 артыкула 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), якая прадугледжвае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.

24 мая стала вядома, што суддзя Наталля Чацвярткова, якая вынесла прыгавор Саннікаву, уключаная ў спіс неўязных у краіны Еўрасаюза.

Каментары1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць