Здарэнні33

У гомельскім ПТВ прайшоў паказальны арышт 18-гадовага вандала, які разбіў помнікі на гарадскіх могілках

У гомельскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы 6 чэрвеня прайшоў паказальны арышт 18-гадовага навучэнца, які напярэдадні Вялікадня пашкодзіў 26 надмагільных пліт на гарадскіх могілках «Асаўцы».

Як паведамілі БелаПАН у інспекцыі па справах непаўналетніх Савецкага РАУС Гомеля, абвінавачваны да дасягнення паўналецця знаходзіўся ў дзетдоме. Разам з яшчэ двума сіротамі ён пайшоў на могілкі, дзе пасля ўжывання спіртнога пачаў штурхаць нагамі надмагільныя пліты і скакаць па магілах.

Справа па факце вандалізму ўжо была прыпынена з-за таго, што падазроны не быў знойдзены, аднак яна знаходзіліся на кантролі МУС і пракуратуры, таму міліцыя не спыняла расследавання. Інспектарам ІСН удалося ўстанавіць зламысніка. Хлопец прызнаўся ва ўчыненні злачынства, але не змог растлумачыць свае матывы, на момант злачынства ён быў моцна п’яны.

Малады чалавек быў затрыманы і знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. 6 чэрвеня яго даставілі ў вучылішча, дзе на вачах у равеснікаў з удзелам пракурора раёна правялі паказальнае прад’яўленне абвінавачання і арышт.

Справа распачата на падставе ч. 1 арт. 347 (здзек над трупам ці магілай). Суд можа пакараць маладога чалавека штрафам, арыштам да шасці месяцаў, абмежаваннем волі да трох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць