Вызначаны пераможцы II конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі»
Фінальны канцэрт конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі», які адбыўся 11 чэрвеня ў Вязынцы (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці), вызначыў пераможцаў.
Прыз за найлепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы атрымаў Арцём Сітнікаў. У намінацыі «За лепшае спалучэнне музыкі і тэксту» фаварытамі сталі Міхась Бараноўскі і гурт «Нельга забыць», а ў «Лепшай прэзентацыі песні» — Ханна Чумакова.
Спецыяльны прыз ад кампаніі «Будзьма» атрымаў ужо вядомы
Выканаўцам найлепшай аўтарскай песні і ўладальнікам прыза глядацкіх сімпатый быў прызнаны Сяргей Башлыкевіч, сярод яго ўзнагародаў — магчымасць пабачыць Беларусь з вышыні птушынага палёту разам з фатографам і рэдактарам газеты «Туризм и отдых» Сяргеем Плыткевічам.
Башлыкевіч паведаміў, што на гітары ён «навучыўся граць гадоў шэсць таму». Выканаўца «на ўзроўні падсвядомасці не надта верыў» у магчымасць атрымаць прыз глядацкіх сімпатый, але прызнаецца, што яму «вельмі хацелася».
Балышкевіч выступае сола, але ёсць верагоднасць, што ў будучыні ён створыць дуэт. «Хочацца выступаць дуэтам, бо ў мяне ёсць сябар, з якім мы звычайна іграем, у нас ёсць сумесныя песні, — паведаміў музыкант. — Аднак атрымліваецца вельмі цяжка нават удвух сабрацца, таму пакуль прыходзіцца сольна выступаць».
Паводле слоў Башлыкевіча, конкурс спадабаўся яму фарматам — «вельмі прыемна і цікава было паслухаць», а фінал прайшоў «проста шыкоўна».
Свой удзел ў свяце аўтарскай беларускамоўнай песні ён разглядае як рэалізаваную магчымасць завесці новыя знаёмствы ў гэтым музычным асяроддзі.
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Мацевасян паведаміла, як узнікла ідэя стварэння конкурсу. «У музеі працуе два клубы: клуб маладых паэтаў „Літаратурнае прадмесце“, якім кіруе Людміла Рублеўская, і клуб, які аб`ядноўвае музыкаў, — „Спроба актавы“. Мы з Алесем Камоцкім (кампанія „Будзьма“) падумалі, што трэба яшчэ больш інтэнсіўна далучаць моладзь да музея, і вырашылі арганізаваць конкурс аўтарскай беларускамоўнай песні пры музеі», — паведаміла яна.
Асноўнымі мэтамі конкурсу, паводле слоў Мацевасян, з`яўляюцца «папулярызацыя
Каментары