Усяго патроху11

Турфірмы прапануюць зніжкі бюджэтнікам і бясплатныя авіябілеты

Валютны крызіс і агульная фінансавая сітуацыя ў краіне балюча ударылі па турбізнэсе - у такіх умовах многія беларусы задумаліся...

Валютны крызіс і агульная фінансавая сітуацыя ў краіне балюча ударылі па турбізнэсе — у такіх умовах многія беларусы задумаліся, ці варта марнаваць прыхаваныя на адпачынак грошы. Каб усё-ткі схіліць патэнцыйных турыстаў да куплі тура, турфірмы абяцаюць кліентам скідкі і бонусы, часам дэманструючы ў гэтай справе вынаходлівасць і нестандартны падыход.

Некаторыя з акцый для беларусаў ужо сталі звыклымі: напрыклад, ранняе браніраванне або акцыя «2+2=2» на балгарскіх курортах, дзякуючы якой бацькам не даводзіцца плаціць за пражыванне сваіх дзяцей. У той жа час сярод бонусных прапановаў тураператараў знайшлося месца і для больш арыгінальных варыянтаў.

Да прыкладу, адна з турфірм увайшла ў цяжкае эканамічнае становішча беларусаў і цяпер абяцае зніжкі 3–10% не толькі пастаянным кліентам, маладым і пенсіянерам, але і… работнікам бюджэтнай сферы. Напэўна, як найбольш пацярпелым ад эканамічнага крызісу.

Іншая кампанія прапануе сваім турыстам пагуляць у гульню «сам сабе мэнэджар» — «мегазніжка» 6% чакае ўсіх, хто загадзя самастойна падбярэ сабе тур і прыйдзе ў офіс толькі для таго, каб яго забраніраваць.

Добры падарунак могуць атрымаць у турфірмах аматары Грэцыі: тыя, хто купіць тур на траіх на заезды 17 і 24 чэрвеня, адзін з авіябілетаў атрымае бясплатна.

Адзін з буйных тураператараў прапануе атрымаць у дадатак да тура ў Кушадасы аглядную экскурсію па горадзе, а таксама бясплатнае наведванне дыскатэкі, якое ўключае трансфер з гатэля і назад, уваходны білет і прывітальны напой.

Шчаслівыя ўладальнікі шматразовых шэнгенскіх віз могуць разлічваць на дадатковыя зніжкі ў многіх турфірмах: па спецыяльных цэнах ім прапануюцца чэрвеньскія аўтобусныя заезды ў Чарнагорыю, а таксама экскурсійныя і камбінаваныя туры па Еўропе.

Тураператары, якія вяртаюць у гэтым сезоне такі бюджэтны кірунак, як Румынія, абяцаюць сваім турыстам бясплатную візу ў гэтую краіну, а таксама цеплаходную прагулку па Дунаі.

Акрамя таго, апошнім часам турфірмы пачалі актыўна выкарыстоўваць для прасоўвання свайго прадукту папулярныя сайты, якія прапануюць купіць зніжкавыя купоны. На фоне купонаў на стрыжкі, манікюр, букеты і саўны прапановы турфірмаў глядзяцца, мякка кажучы, бледна. Нягледзячы на ўсе намаганні і вялікія зніжкі — да 50%! — турыстычныя купоны асаблівым попытам не карыстаюцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць