Індэкс цэн у будаўніцтве ў маі склаў 104,65%. Як паведамілі БелаПАН упрэс-службе Міністэрства эканомікі, гэта рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ведамства № 77 ад 26 мая 2011 года.
У студзені 2011 года індэкс складаў 101,52%, лютым — 102,81%, сакавіку — 101,80%, у красавіку — 103,27%.
Як растлумачылі ў міністэрстве, «рост зацверджанага індэксу ў маі абумоўлены павелічэннем кошту будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, ростам тарыфаў на паслугі па кіраванні і тэхнічным абслугоўванні будаўнічай тэхнікі, грузавыя перавозкі аўтамабільным і чыгуначным транспартам, ростам тарыфаў на цяпло і электраэнергію і інш.».
Мінэканомікі з ліпеня 2006 года штомесяц зацвярджае індэкс цэн у будаўніцтве. Ён устанаўліваецца з улікам уплыву элементаў затрат на рост агульнага індэксу змянення кошту
Каментары