У спёку рэкамендуецца часцей бываць за горадам і пры першай магчымасці гуляць басанож па траве,паведамілі ў аддзеле грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
На ступнях размешчана шмат кропак, якія адказваюць за работу арганізма, у тым ліку за тэрмарэгуляцыю.
У прыватнасці, адмовіцца ад салодкіх напіткаў на карысць мінеральнай вады. У яе саставе ёсць мікраэлементы, якія аднаўляюцьКаб лягчэй пераносіць гарачае надвор’е, медыкі рэкамендуюць выконваць некалькі асноўных правіл.
Калі асноўную частку дня даводзіцца праводзіць на рабоце і ў душным памяшканні, можна пакласці пад язык ледзянец. На ніжнім баку языка знаходзіцца кропка, якая стымулюе работу
Летам лепш насіць адзенне светлых таноў, яно адбівае сонечныя прамяні. Прывычную біжутэрыю лепш замяніць упрыгажэннямі з горнага хрусталю. Гэты мінерал убірае ў сябе гарачыню, але навобмацак застаецца халодным. Тым, хто карыстаецца касметыкай, медыкі раяць выбіраць сродкі, якія не змяшчаюць масла, а крэмы на воднай аснове, якія адбіваюць ультрафіялет і не перашкаджаюць дыханню скуры.
У спёку ў арганізме асабліва хутка з’яўляюцца свабодныя радыкалы, якія разбураюць сасуды і выклікаюць дачаснае старэнне. Нейтралізуе свабодныя радыкалы вітамін С. Спецыялісты рэкамендуюць з’ядаць у дзень па дольцы лімона або па 10 ягад чорных парэчак, у якіх змешчана дзённая доза гэтага вітаміну. Аднавіць сілы ў гарачы дзень дапаможа і зялёны суп. Трэба нацерці агурок, нарэзаць зяленіва і заліць усё мінеральнай вадой.-0-
Каментары