Культура1010

Брэнд Lenovo распачаў рэкламную кампанію на беларускай мове

«Для тых, хто дзейнічае» — гучыць лозунг брэнда.

З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.

На пытанне, чаму кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову, адказаў Андрэй Калеснік, рэгіянальны прадстаўнік кампаніі ў Беларусі і Грузіі:

«Ля вытокаў вонкавай рэкламы на беларускай мове ў Беларусі стаяла мая жонка – Алена Ранцэвіч, якая была маркетынг-мэнэджарам кампаніі Samsung. Тады, некалькі гадоў таму, Samsung быў першай міжнароднай кампаніяй у Беларусі, якая прыняла рашэнне выбудоўваць камунікацыю на беларускай мове (нават насуперак негатыўным водгукам ад шэрагу партнёраў Samsung, якія перажывалі аб тым, што рэклама на беларускай не будзе ўспрынятая рынкам). Насуперак асцярогам партнёраў рэклама атрымалася на здзіўленне эфектыўнай і патрыятычнай. Далей гэты трэнд працягнулі YvesRocher, Hugo Boss і многія іншыя.

Што тычыцца адаптацыі слогана Lenovo: захаванне і валоданне ўласнай мовай для любой нацыі заўсёды было адным з кампанентаў самаідэнтыфікацыі свядомых яе прадстаўнікоў.

Я пражыў 6 гадоў у Беларусі, жонка беларуска, мае дзеці нарадзіліся ў Беларусі. З радасцю вярнуся ў гэтую краіну, калі выдасца такая магчымасць. Рашэнне адаптаваць слоган на беларускую мову прымаў кіруючыся не магчымай эфектыўнасцю паслання, а, у першую чаргу, жаданнем унесці свой пасільны ўклад у пашырэнне сферы выкарыстанне беларускай мовы ў краіне, якую я люблю. «У мяне ёсць пяць рублёў, чаму я не магу давезці да хаты жанчыну, якая мне падабаецца?» («Масква слязам не верыць»)».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць