Андрэй Расінскі. Кадры11

Як Вудзі Алэн і Скарлет Ёхансан лавілі забойцу

Маладая журналістка Сондра Пранскі ў кампаніі зь недарэкам-ілюзіяністам па наводцы прывіда-рэпартэра ловяць сэрыйнага забойцу-арыстакрата.

posterСэнсацыя (Scoop)

Вялікабрытанія – ЗША, 2006, каляровы, 96 хв.

Рэжысэр: Вудзі Алэн

Ролі выконваюць: Скарлет Ёхансан, Вудзі Алэн, Г’ю Джэкман, Кевін Макнэлі, Ен Макшэйн

Жанр: Камэдыя

Адзнака: 7 (з 10)

Маладая журналістка Сондра Пранскі ў кампаніі зь недарэкам-ілюзіяністам па наводцы прывіда-рэпартэра ловяць сэрыйнага забойцу-арыстакрата.

Камэдыйную парачку складаюць Скарлет Ёхансан і сам Вудзі Алэн – і болей вытанчанага, іранічнага й пацешнага дуэта ўявіць немагчыма.

Сэксапільная гераіня Ёхансан толькі пачынае сваю працу ў журналіскай прафэсіі – і мае схільнасьць спаць з кожным, каго яна перасьледуе. Затое гэтая слабасьць кампэнсуецца натхненьнем, калі гутарка заходзіць пра зубную эмаль (сямейная традыцыя стаматолягаў-гігіеністаў).

Чараўнік Сід па мянушцы Цудзіні даводзіць да ручкі ўсіх картачнымі фокусамі, мітусіцца, камплексуе – і ўрачыста грае ролю ілжэтаты Сондры, што неабходна, каб выкрыць нягодніка.

Але сьледзтва сутыкаецца з мэлядраматычнымі перашкодамі: меркаваны забойца (Г’ю Джэкман) – пекны малады чалавек, у якога адразу закахалася гора-журналістка; і каханьне гэта ўзаемнае.

“Сэнсацыя” – другі лёнданскі фільм Вудзі Алэна і другая ягоная стужка са Скарлет Ёхансан. Але ў адрозьненьні ад трагедыйнага “Матч Пойнту” – “Сэнсацыя” надзіва лёгкая й пяшчотаная карціна, расквечаная “алэнізмамі” зь брытанскімі інтанацыямі.

“Я быў выхаваны ў юдаізьме, але перайшоў у нарцысізм… Ты з артадаксальнай сям’і – ці прымуць яны сэрыйнага забойцу?” Пікіроўкі паміж героямі проста чароўныя, а арыстакратычныя манеры Старога Сьвету ідэальна прыстасаваны для іранічных забавак Вудзі Алэна.

Але самую залімітную пацеху разыгрывае 70-гадовы Алэн на ладдзі Харона. Чарговыя картачныя фокусы пад навязьлівую музыку “маленькіх лебедзяў” – гэта безнадзейны й геніяльны аптымізм, настолькі кінэматаграфічны, што хочацца пажадаць рэжысэру яшчэ сотню падобных фільмаў.

Сэансы ў кінатэатры “Перамога” з 23 па 26 студзеня а 19.00, 27 і 28 студзеня – а 17.00 і 19.00.

Усе фільмы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць