Грамадства

Лукашэнка сустрэўся з Ладуцькам па пытаннях мінскіх будоўляў

9 студзеня адбылася працоўная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам.

Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, у Мінску ў мінулым годзе пабудаваны 1 млн.кв.м жылля. Такую ж колькасць плануецца ўзвесці ў сталіцы ў 2012 годзе.

Лукашэнку даложана аб перспектывах развіцця і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Мінску.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што сталіца Беларусі павінна мець высокую інвестыцыйную прывабнасць, і для гэтага на дзяржаўным узроўні створаны ўсе неабходныя ўмовы. Цяпер усё залежыць ад дзейнасці мясцовай улады.

Ён адзначыў нейкую дынаміку ў рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў па забудове Мінска.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскорыць ажыццяўленне інвестпраектаў у жылым комплексе «Усходні маяк Мінска», дзелавым цэнтры «Мінск-Сіці», на праспекце Пераможцаў, у раёне Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Ладуцька адзначыў, што ў адпаведнасці з даручэннямі Лукашэнкі ёсць канкрэтны план развіцця сталіцы, і гарадскія ўлады гатовы да супрацоўніцтва па яго рэалізацыі ў першую чаргу з айчынным бізнесам, а такама з замежнымі кампаніямі.

Пачынаючы з чацвёртага квартала мінулага года назіраецца павелічэнне інвестыцыйнай актыўнасці з боку замежных прадпрыемстваў, кампаній, прыватных інвестараў. Напрыклад, за тры апошнія месяцы мінулага года заключана больш як 10 інвестыцыйных дагавораў, якія пачнуць практычна рэалізоўвацца ў Мінску ў першым паўгоддзі 2012 года.

Асаблівую ўвагу Лукашэнка звярнуў на якасць работы будаўнічага комплексу сталіцы. Пакуль гэта сфера істотна адстае па ўзроўню прадукцыйнасці працы ў параўнанні з заходнееўрапейскімі меркамі. У сувязі з гэтым Мікалай Ладуцька паабяцаў, што ў 2012 годзе па гэтым паказчыку будаўнікі выйдуць на больш высокі ўзровень. Рэзервы — у паляпшэнні арганізацыі працы на будаўнічых пляцоўках, у прымяненні новых сучасных тэхналогій, а таксама павышэнні адказнасці і ўзмацненні працоўнай дысцыпліны.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць