Грамадства55

Афіцыйны заробак беларускага дэпутата — $810

Прадастаўляецца службовая кватэра і карпаратыўная мабільная сувязь. Затое машыны няма.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Аляксандр Зазуля ў інтэрв'ю «Народнай газеце» расказаў пра ўмовы працы дэпутатаў.

«У нас адна службовая машына на ўсю камісію. Іншагароднія жывуць у службовых кватэрах, якія павінны вызваліць на працягу месяца па сканчэнні тэрміна дзеяння дэпутацкага мандата. На працу многія ездзяць на метро ці ў трамваі. Памеры камандзіровачных такія ж, як у звычайных грамадзян,

на гутаркі па мабільным тэлефоне дзейнічае карпаратыўны тарыф, але калі ліміт гутарковага часу перавышаны, то перарасход аплачваеш са сваёй кішэні»,
— адзначыў дэпутат.

Зазуля распавёў, што ходзіць у звычайныя крамы. «У парламенце ёсць буфет, дзе комплексны абед — салата, першае, другое — каштуе 25—35 тысяч рублёў. Асабістага сакратара ў мяне няма. Праўда, кожны дэпутат можа мець па пяць памочнікаў, але стаўка толькі адна, астатнія працуюць на грамадскіх пачатках», — адзначае ён.

«Налічваюць нам па 6,5 мільёна рублёў.
Наколькі мне вядома, многія майстры на заводах атрымліваюць столькі ж. Але справа не ў гэтым.
Мы павінны культываваць імідж паспяховага чалавека, які здольны зарабіць сам і стварыць грамадскія выгоды.
І такіх людзей у грамадстве павінна станавіцца ўсё больш», — заўважыў Зазуля.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай7

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай7

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць