Здарэнні11

Супраць сям'і, што пабудавала дзве кватэры за льготны крэдыт, могуць завесці крымінальную справу

Пакуль справай займаецца міліцыя.

Гэты выпадак зацікавіў Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці. Дзве кватэры сям’я з Гродна пабудавала практычна задарма. Адзін ільготны крэдыт аформіла на сябе жонка (яна была ў спісах на льготнае крэдытаванне па месцы жыхарства), другі — муж, які стаяў на ўліку па месцы ваеннай службы.

— У дадзеным выпадку відавочная наяўнасць так званых прабелаў у заканадаўстве, — кажуць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

І патлумачылі:

муж-вайсковец не абавязаны быў, калі жонцы прыйшла чарга будавацца, здымацца з уліку па месцы службы.
Да моманту ўступлення ў права на новабудоўлю жонкі сям’я яшчэ лічылася тымі, хто жыве ў нястачы. І якраз мужчыну прапанавалі будавацца — дык што ж адмаўляцца ад другой кватэры па льготным, пяціпрацэнтным крэдыце? Усё ж законна.

Адзіны пракол дапусціла сям’я. Дакладней, жонка. Жанчына адносілася да катэгорыі дзяцей-сірот, а такім належыць субсідыя пры будаўніцтве жылля.

Рыхтуючы дакументы аб сукупным даходзе, жанчына падала недакладныя звесткі, і сума выдзеленай субсідыі была завышаная амаль на 41 мільён рублёў.
Як пазней высветлілася, работнік раённай адміністрацыі, які праводзіў разлік субсідыі, нават не праверыў дадзеныя пра гадавы даход гэтай сям’і. А грошы, між іншым, у сям’і былі. Жанчына, атрымаўшы льготны крэдыт, тут жа датэрмінова пагасіла яго.

Цяпер матэрыялы праверкі па кватэрах і субсідыі перададзеныя ў праваахоўныя органы. Ужо там будзе вырашацца пытанне пра наяўнасць складу злачынства ў дзеяннях жыхаркі Гродна, а таксама службовых асоб, якія выдавалі крэдыты і субсідыі.

Дарэчы, у Дзяржкантролі кажуць, што такая сітуацыя, калі спрытныя грамадзяне амаль задарма будуюць жыллё, не рэдкасць. І ў дзейнае заканадаўства Дзяржкантроль прапануе ўнесці змены.

Каментары1

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць