Свет11

Выбары ў Францыі: ролікі кандыдатаў

У Францыі відэакампанія забяспечваецца дзяржавай, таму ролікі досыць падобныя. Што, аднак, не пазбаўляе задавальнення ад іх прагляду.

На мінулым тыдні ў французскім тэлебачанні з’явіліся перадвыбарчыя ролікі кандыдатаў ў прэзідэнты.

Слоган кампаніі Нікаля Сарказі «Францыя Моцных» і ў роліку ён паўстае менавіта як моцны прэзідэнт моцнай краіны.

Пад энергічную музыку ён выказвае квінтэсенцыю кансерватыўнай ідэалогіі: хто добра і шмат працуе — будзе багаты. А Францыя павінна быць нацыянальнай і моцнай. З яйцамі.

Галоўны праціўнік Нікаля Сарказі, функцыянер Сацыялістычнай партыі Франсуа Алянд у сваім роліку заяўляе, што «пераменаў патрабуе ягонае сэрца» тут і цяпер і называе «эгалітэ», роўнасць, сваёй галоўнай каштоўнасцю. На час кіравання Сарказі прыпаў крызіс, таму акурат Франсуа Алянд застаецца найбольш пераможцам выбарам. Нягледзячы на тое, што аратар ён, па французскіх мерках, сярэдні, — у Францыі яго за мяккасць празвалі «пудынгам карамельным».

Алянд робіць стаўку на галасы сярэдняга слою, але таксама на меншасці: таму ў ягоным кліпе асобнымі групамі з’яўляюцца імігранты і геі.

Марына Лё Пэн узначаліла пасля свайго бацькі Нацыянальны фронт. Гэтая нацыяналістычная ці, дакладней, «жырыноўская» партыя ідзе на выбары пад лозунгамі зніжэння цэнаў і тарыфаў ЖКГ. Перафразоўваючы, ад крайне правых да крайне левых ідэй — адзін крок.

Гэткі папулістычны падыход запэўніць трэцяе месца, можаце не сумнявацца.

Калі Франсуа Алянд рэпрэзентуе сацыялістаў, то былы левы сацыяліст Жан-Люк Меляншон ідзе ад Левай партыі, што ўтварылася на структурах былых камуністаў. Чырвонае тло, размова пра раскулачванне багатых і фінальная прапанова узяць уладу ў свае рукі: нават расійскія камуністы сёння робяць ролікі менш ідэалагічнымі.

Дарэчы, калі пабачыце ў роліку чырвона-зялёныя сцягі, то не дзівіцеся — гэта сцяг французскай Левай партыі, што, па задуме, мусіла з’яднаць экс-камуністаў, левакоў і эколагаў.

І, нарэшце, ролік ад Франсуа Бэйру. Пасля прагляду відэа, ужываючы беларускую тэрміналогію, прадстаўніка Саюза за французскую дэмакратыю хочацца назваць «лідарам палітычных аптымістаў» — ролік светлы і пазітыўны, аднак шанцаў ніякіх.

5 гадоў таму Франсуа Бэйру атрымаў 18% выбарцаў, аднак ў гэтым годзе ягоныя палітычныя перспектывы выглядаюць горшымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць