Улада22

Пасол Літвы таксама вяртаецца ў Мінск

Дыпламатычная вайна доўжылася няпоўныя два месяцы.

Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас вяртаецца на сваё працоўнае месца ў Мінск, паведамілі Delfi у Міністэрстве замежных спраў.

Паводле неафіцыйных дадзеных МЗС, паслы ЕС будуць вяртацца ў сталіцу Беларусі не адразу ўсе разам, а паэтапна.

Як паведамлялася, што сёння ў Мінск павінен прыбыць пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. А 27 красавіка ў Беларусь плануе вярнуцца пасол Чэхіі Іржы Карас.

***

Раней брусельскае выданне EUobserver са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў ЕС паведамляла, што першымі ў Мінск павінны вярнуцца кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка, якім беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі пакінуць краіну для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. На такі крок Мінск пайшоў пасля таго, як Рада міністраў ЕС прыняла рашэнне аб пашырэнні санкцый ў дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.

23 красавіка Рада міністраў замежных спраў ЕС абмеркаваў беларускае пытанне на пасяджэнні ў Люксембургу. Рада вітала вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі, падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.

Паводле інфармацыі польскага агенцтва ПАП, падчас пасяджэння міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў асцярогу, што вяртанне паслоў у Мінск можа быць выкарыстана Аляксандрам Лукашэнкам у прапагандысцкіх мэтах. Літоўскі міністр прапанаваў ЕС выступіць з заявай наконт вяртання дыпламатаў у Беларусь, аднак, мяркуючы па ўсім, гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўдзельнікаў пасяджэння.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць