«Срэбнае вяселле» запрашае на «карцінкі з жыцця»
26 і 27 красавіка у ДК «Сукно»
Падвойным канцэртам у ДК «Сукно» (Матусевіча, 20) кабарэ-бэнд «Срэбнае вяселле» адзначае выхад новага альбома Laterna Magica, названую ў гонар дыяпраектара ХІХ ст. — «чароўнага ліхтара». Другі запар альбом ад самага экстравагантнага калектыва Беларусі ўжо паспеў назбіраць станоўчых водгукаў, тым больш, што студыйных запісаў «Вяселля» аматары чакалі шмат год. Убачыць «карцінкі з жыцця», паабяцаныя музыкамі можна будзе 26 і 27 красавіка.
Квіткі: 80 000 — 200 000
Даведкі: (029) 178-32-16, (029) 878-23-99
Каментары