Культура11

Стартаваў фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK

Узяць удзел у фэсце можа кожны.

27 красавіка пачаўся Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK. Нават калі вы не прафесіянал, але заўжды марылі стварыць крэатыўную рэкламу на беларускай мове -- ёсць магчымасць зарэгістравацца на сайце adnak.by у якасці ўдзельніка і адправіць свае працы на разгляд журы.

Азнаёміцца з намінацыямі, у якіх сёлета давядзецца змагацца ўдзельнікам, можна на сайце фэста – усяго іх адзінаццаць. Ёсць нават узнагарода за найгоршы рэкламы праект, якім летась была прызнаная «Шакаладная Хатынь». Умовы ўдзелу можна ўбачыць тут

Вынікі будуць падведзеныя 5 ліпеня.

Ладзяць фестываль культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і праект Marketing.by. На сённяшняй прэс-канферэнцыі арганізатары і прадстаўнікі рэкламнага бізнэсу абмеркавалі запатрабаванасць беларускамоўнай рэкламы – паводле статыстычнага даследвання

55 % беларусаў жадаюць бачыць менавіта беларускамоўную рэкламу,
казалі яны. А вось айчынныя вытворцы яшчэ не да канца ўсвядомілі, што рэклама па-беларуску – не толькі дадае ёй пэўную “разынку”, але і цалкам натуральна выглядае.

Ці стане рэклама на беларускай мове моднай?

Замежныя кампаніі часцей за айчынныя настойваюць на стварэнні ролікаў, плакатаў і іншай рэкламы на мове краіны, у якую прыходзяць.
Магчыма вынікі Трэцяга фэсту AD.NAK дадуць беларускім кампаніям стымул замаўляць менавіта беларускую рэкламу, бо па якасці яна не саступае рэкламе расейскамоўнай, а часам бывае куды болей крэатыўнай.

На першы фэст прыйшло 105 працаў, на другі – 272. Відаць, і сёлета выбіраць будзе з чаго.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць