Грамадства77

Віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускі народ з Днём Незалежнасці, які на афіцыйным узроўні адзначаецца 3 ліпеня.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў разам.

Мы помнім, што Вялікая Перамога была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад заняволення і адрадзілі яе з руін, адстаяўшы права на мірнае жыццё. І цяперашняе пакаленне з'яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага.

Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і заняла дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам, прадаўжаем добраўпарадкаванне роднай краіны. І зробім усё, каб наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай.

У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, 3 ліпеня 2012 года.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць