Свет11

Новыя ўлады Лівіі пакладуць у аснову заканадаўства нормы шарыяту

Рэферэндум па гэтым пытанні праводзіцца не будзе.

Законы шарыяту павінны складаць аснову заканадаўства Лівіі, лічыць прадстаўнік кіруючага ў краіне Нацыянальнага пераходнага савета (НПС) Салех Дархуб.

«Лівійскі народ прапаведуе іслам як рэлігію і аснову заканадаўства. НПС рэкамендуе наступнаму Устаноўчаму сходу зрабіць шарыят асноўнай крыніцай заканадаўства», — заявіў ён.

На думку С.Дархуба, гэта пытанне не павінен выносіцца на рэферэндум.

Прадстаўнік НПС адзначыў, што

такая рэкамендацыя была прынята для таго, каб супакоіць грамадзян, якія асцерагаюцца таго, што новая канстытуцыя краіны не будзе грунтавацца на законах шарыяту.

«Мы не баімся правесці рэферэндум па законах шарыяту. Аднак мы хацелі супакоіць тых прадстаўнікоў грамадства, якія баяцца рэферэндуму», — падкрэсліў ён.

Грамадзяне Лівіі накіруюцца ў суботу на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць на першых ўсенародных выбарах з часоў караля Ідрыса, звергнутага палкоўнікам Муамарам Кадафі ў 1969 годзе.

Лівійцам трэба будзе выбраць 200 дэпутатаў ва Устаноўчы сход, у задачу якога будзе ўваходзіць прызначэнне новага часовага ўрада, а таксама камісіі па складанні праекта новай канстытуцыі, у якой будзе зацверджана новая форма ўлады ў Лівіі, а таксама будзе вызначана роля ісламу ў дзяржаўным і грамадскім ладзе.

На складанне праекта ў камісіі будзе 120 дзён, далей пытанне прыняцця галоўнага закона краіны будзе вынесена на ўсенародны рэферэндум.

У выпадку ўхвалення лівійскім народам новай канстытуцыі ў краіне пройдуць парламенцкія выбары, па выніках якіх будзе сфарміравана пастаянны ўрад.

Шарыят — гэта сукупнасць прававых і рэлігійных нормаў ісламу, якая ахопліваюць значную частку жыцця мусульманіна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць