Сусветны банк пацвярджае свой намер працягнуць аказанне дапамогі Беларусі ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ. Пра гэта гаворыцца ў лісце дырэктара аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны СБ Чымяо Фана кіраўніку беларускага ўрада Міхаілу Мясніковічу.
«Сусветны банк гатовы працягнуць аказанне дапамогі ўраду ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ у мэтах садзейнічання ўмацаванню канкурэнтаздольнасці і ўстойліваму росту ў Рэспубліцы Беларусь», — цытуе ліст
У працяг працы, распачатай у межах Краінавага эканамічнага мемарандума, СБ запланаваў праграмную тэхнічную дапамогу па пытаннях структурных рэформ. Гэта дазволіць гнутка падысці да аказання кансультацыйнай і аналітычнай дапамогі па асобных прыярытэтных пытаннях эканамічнай палітыкі, якія вызначаны ўрадам Беларусі, лічаць у банку.
Сусветны банк таксама пацвердзіў гатоўнасць аказваць дапамогу Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі «ў рэалізацыі праграмы прыватызацыі васьмі канкрэтных сярэдніх прадпрыемстваў, каб прадэманстраваць перавагі канкурэнтных і адкрытых працэдур прыватызацыі».
У
Асаблівая ўвага ў лісце Чымяо Фан надаў уваходжанню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. На яго думку, далучэнне Беларусі да СГА «ўяўляе сабой унікальную магчымасць звязаць рэформы са знешнімі фактарамі». Сусветны банк, у сваю чаргу, гатовы аказаць ураду Беларусі «падтрымку ў гэтым важным працэсе».
«Для ўваходжання ў СГА запатрабуецца прыняць шырокае кола абавязацельстваў па лібералізацыі эканомікі і скарачэнні ролі дзяржавы, што ўзмоцніць патрэбу ў структурных рэформах. Мы прапануем арганізаваць прыезд місіі для вызначэння канкрэтных кірункаў, па якіх патрабуецца падтрымка, а таксама абмяркуем з патэнцыяльнымі донарамі магчымыя крыніцы фінансавання комплекснай праграмы падтрымкі», — гаворыцца ў лісце Чымяо Фана.
Ён таксама даў адказ наконт звароту беларускага ўрада з просьбай аператыўна распрацаваць новую стратэгію супрацоўніцтва СБ і Беларусі, паабяцаўшы абмеркаваць гэтае пытанне ў банку.
Дырэктар аддзела Сусветнага банка адзначыў прагрэс у развіцці эканомікі Беларусі, дасягнуты на працягу мінулага паўгоддзя. На яго думку, зараз «важна працягнуць макраэканамічную стабілізацыю за кошт захавання жорсткай
Каментары