Сірыйскія паўстанцы захапілі будынкі спецслужбаў у Алепа, адкрылі дасье
Журналісты сусветных СМІ атрымалі магчымасць пабачыць.
Рэпартаж з упраўлення сірыйскай дзяржбяспекі па горадзе Аль-Баб, прыгарадзе Алепа, апубліканы на сайце арабскага тэлеканала «Аль-Джазіра». Нават сірыйцы ўражаныя маштабамі сачэння, якое адбывалася пры рэжыме Асада. Што цікава, скіравана яно было не толькі на «апазіцыйна настроеных грамадзян», а перадусім на «ўплывовых людзей»: чыноўнікаў, сілавікоў, святароў, бізнэсоўцаў, пра якіх спецслужбы збіралі самую розную інфармацыю. Прычым вербавалі ў тым ліку сваякоў, пішуць журналісты, якія знаёміліся з дасье.
Каментары