Культура33

«Тахелес» такі выселілі

Мастакі патрабуюць адстаўкі чыноўнікаў, якія дазволілі знішчыць арт-цэнтр.

У Берліне 4 верасня зачыніўся культавы цэнтр альтэрнатыўнай культуры «Тахелес» (Tacheles), за захаванне якога мастакі змагаліся некалькі гадоў. Судовыя выканаўцы атрымалі ключы ад будынка і апячаталі яго.

На акцыю пратэсту перад былым арт-цэнтрам сабраліся каля 50 чалавек.

Прадстаўнік мастакоў назваў закрыццё «Тахелеса» «крадзяжом мастацтва пад прыкрыццём паліцыі».

Гэта месца стала славутасцю Берліна, таму чыноўнікі, якія дазволілі яго ліквідаваць, павінны сысці ў адстаўку, лічаць дзеячы мастацтва.
У прыватнасці, на іх думку, павінны звольніцца мэр Клаўс Воверайт (Klaus Wowereit) і ўпаўнаважаны па справах мастацтва Андрэ Шмітц (Andre Schmitz).

Між тым усе мастакі, чые майстэрні размяшчаліся ў «Тахелесе», ужо знайшлі новыя працоўныя памяшканні.

Цэнтр сучаснага мастацтва сфармаваўся ў будынку былога ўнівермага, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя ў габрэйскім квартале Берліна, пасля аб’яднання Германіі. Там знаходзіліся майстэрні мастакоў, выставачныя залы, там жа яны прадавалі свае карціны. Акрамя таго, там праходзілі канцэрты, ладзіліся тэатральныя пастаноўкі і паказваліся фільмы.

У «Тахелес» прыязджалі жыць і працаваць мастакі з усяго свету.

У 1998 годзе ўлады Берліна прадалі будынак кампаніі Fundus-Gruppe прыблізна за 2,7 мільёна еўра. Кіраўніцтва фірмы збіралася пабудаваць на месцы арт-цэнтра жылыя і офісныя будынкі, аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя, бо кампанія збяднела. У выніку дом з мастакамі перайшоў у валоданьне банка HSH Nordbank, які запатрабаваў яго вызваліць.

На працягу некалькіх гадоў мастакі і іх прыхільнікі выходзілі на акцыі пратэсту, ладзілі флэшмобы і звярталіся да ўладаў, аднак так і не змаглі перашкодзіць новаму ўладальніку выселіць іх з будынка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць