Грамадства

«Белавія» купіла новы Embraer — відэа

У Нацыянальны аэрапорт Мінск 17 верасня прыбыў закуплены для «Белавія» ў лізінг у бразільскага завода-вытворцы самалёт Embraer-175.

Як паведамляе прэс-служба «Белавія», гэты пасажырскі самалёт сярэдняй далёкасці зойме месца паміж умяшчальным Боінгам-737 і невялікім CRJ.

Самалёт чацвёртага пакалення Embraer-175 разлічаны на 76 месцаў (12 — бізнес-класа і 64 — эканам-класа).
Новая канцэпцыя салона гарантуе максімальны камфорт для пасажыраў за кошт чатырохраднага размяшчэння крэслаў і павялічанай адлегласці паміж імі.

На працягу паўгода супрацоўнікі «Белавія» ― пілоты, бортправаднікі, бартавыя інжынеры — праходзілі перападрыхтоўку ў замежных трэніровачных цэнтрах для працы на гэтым паветраным судне.

«Выбар самалётаў Embraer-175 заснаваны на доўгатэрміновай стратэгіі кампаніі, якая прадугледжвае павелічэнне частаты палётаў і адкрыццё новых рэйсаў па еўрапейскіх напрамках, умацаванне пазіцый па маршрутах, якія ўжо ёсць», ― пракаментаваў падзею генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Новы самалёт плануецца выкарыстоўваць на маршрутах, дзе ўжо сфарміраваны бізнес-паток: Лондан, Санкт-Пецярбург, Парыж, Прага, Рым, Хельсінкі і іншых.

Каб самалёт з завода-вытврцы папоўніў парк авіякампаніі, быў падпісаны кантракт з амерыканскай кампаніяй Air Lease Corporation (ALC). Самалёт Embraer-175 з пастаўкай з завода-вытворцы будзе прадастаўлены «Белавія» на ўмовах аператыўнага лізінгу тэрмінам на 10 гадоў.

Пастаўка другога самалёта Embraer-175 чакаецца ў пачатку кастрычніка. У 2013 годзе плануецца набыць самалёты Embraer-190 на 100 месцаў, паступова абнаўляючы імі флот.

Зараз у парку «Белавія» шэсць самалётаў Boeing 737–500, чатыры Boeing 737–300, адзін CRJ-100LR, тры CRJ-200LR і тры Ту-154 М.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць