Свет22

Парушынка ў чужым Таліне й бервяно ва ўласных Хімках

У падмаскоўных Хімках улады зруйнавалі манумэнт героям СССР, якія загінулі ў вайну. Ля помніка раскапалі магілы, а рэшткі перанесьлі ў тамтэйшы морг для захаваньня на Хімкінскіх могілках.

У падмаскоўных Хімках улады зруйнавалі манумэнт героям СССР, якія загінулі ў вайну. Ля помніка раскапалі магілы, а рэшткі перанесьлі ў тамтэйшы морг для захаваньня на Хімкінскіх могілках.

У падмаскоўных Хімках зруйнаваны манумэнт Ваярам Вялікай Айчыннай вайны. Наводдаль рэжымнага аб’екта НПА імя Лавачкіна разрытыя магілы шасьці лётчыкаў — Герояў Савецкага Саюзу, зьбітых у час вайны ў гэтым месцы.

Магілы савецкіх лётчыкаў раскапалі ўраньні, як сьведчаць відавочцы, да манумэнту падагналі тэхніку і хутка раскапалі пахаваньні. Як паведамляе сеткавы рэсурс Forum.msk.ru, раскопваньне магілаў прайшло з санкцыі хімкінскае адміністрацыі, якая ўжо больш як два гады хацела зруйнаваць манумэнт ля сьценаў заводу.

Да помніка прыгналі работнікаў і тэхніку, якія раскапалі магілы, выкапалі рэшткі і перанесьлі ў тамтэйшы морг, для захаваньня на Хімкінскіх могілках. «Грамадзкасьць выступала супраць усялякіх дзеяньняў, скіраваных на перанос захаваньняў. Ведаючы гэта, адміністрацыя, не папярэдзіўшы ані раду Вэтэранаў, ані грамадзкія арганізацыі, ані дэпутатаў мясцовага савету — то бок таемна, наважылася на гэты крок», — пішуць хімкінскія камуністы.

На тое ёсьць колькі прычынаў. Паводле аднае вэрсіі, целы лётчыкаў пастанавілі перазахаваць дзеля пашырэньня Ленінградзкае шашы, што пралягае за сотню мэтраў ад магілаў. Хімкі сёньня — гэта канцэнтрацыя гандлёвых мэга‑цэнтраў: «Гранд», «Мэга», «Ікеа», «Обі», «Ашан», «Скрыжаваньне» — вось няпоўны сьпіс гіпэрмаркетаў, што займаюць гектары падмаскоўнае зямлі блізу маскоўскай акружной дарогі. Лічаць, што паводле колькасьці падаткаў на душу насельніцтва, што зьбіраюцца з гандлёвых прадпрыемстваў, Хімкі даўна перагналі Маскву.

«Натуральна, зямля ў гэтым горадзе пакрысе становіцца «залатой», — мяркуе галоўны рэдактар «ФОРУМ МСК» Анатоль Баранаў. — Але пашыраць гандлёвыя плошчы сёньня ўжо няма куды, «замінае» і прахадная заводу НПА імя Лавачкіна, дзе раней працавала, мусіць, палова Хімак, у тым ліку і мой бацька. Замінаюць і пахаваньні. Вось магілы герояў, якія не прыносяць ніякага прыбытку, і пастанавілі прыбраць з «залатой» зямлі».

Паводле іншае вэрсіі, манумэнт давялося перанесьці, бо ў непасрэднай блізкасьці ад яго ёсьць месца збору прастытутак, паведамляе «Эхо Москвы». Жрыцы каханьня, мяркуюць хімкінскія ўлады, сваёй прысутнасьцю апаганьваюць памяць герояў вайны, таму целы пагіблых пастанавілі перазахаваць.

Паводле Newsru.com

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць