Беларус выступае за бэльгійскі клюб «Шарлеруа»
Бельгійская каманда «Шарлеруа», у якой вядучую ролю адыгрывае наш суайчыннік, у фінале двойчы сустракалася з аўстрыйскім клубам СВС. У першым матчы ў Бельгіі гаспадары перамаглі — 3:1, прычым Самсонаў выйграў два свае паядынкі. У паўторнай гульні на пляцоўцы аўстрыйцаў бельгійскі клуб зноў святкаваў перамогу з лікам 3:2 і заваяваў ганаровы трафей. У гэтым матчы Уладзімір Самсонаў перамог Хо Інчао — 3:1, а затым з такім жа лікам уступіў Вернеру Шлагеру.
Адзначым, што ў сусветным рэйтынг‑лісце 31‑гадовы Уладзімір Самсонаў займае цяпер 6‑е месца. Гэта другі паказчык сярод еўрапейцаў пасля немца Ціма Боля, які знаходзіцца на трэцяй пазіцыі. А ўзначальваюць спіс кітайскія майстры малой ракеткі Ма Лінь і Ван Лікін. ‑
Каментары